Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35-я гадавіна ўтварэньня БНФ


Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.
Васіль Быкаў адхіляе ад мікрафона супрацоўніка ЦК КПБ Расьціслава Бузука. У цэнтры — Міхась Дубянецкі. 19 кастрычніка 1988 г.

Падзеі 19 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1988 — на сходзе ў Чырвоным касьцёле (тады — Дом кіно) у Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».

Таксама ў гэты дзень

1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо; канец Стогадовай вайны.

1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў» каля Ляйпцыгу, што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.

1831 — у Расейскай імпэрыі прыняты закон пра аднадворцаў. Помста расейскае адміністрацыі беларускай шляхце за паўстаньне 1831 году. Шляхту пазбавілі зямельнае ўласнасьці і саслоўных адзнакаў.

1933 — нацысцкая Нямеччына выходзіць зь Лігі нацый.

1960 — урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай.

У гэты дзень нарадзіліся

1862 Агюст Люм’ер, адзін з родапачынальнікаў кінэматографу, заснавальнік францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.

У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм'еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму
У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм'еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму

1890Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».

У памяці

1605Ян Марыя Бэрнардоні, архітэктар, аўтар касьцёла ў Нясьвіжы.

Нясьвіж, Касьцёл Божага Цела
Нясьвіж, Касьцёл Божага Цела

1745Джонатан Суіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзеяч.

Джонатан Суіфт
Джонатан Суіфт

1937 Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, правадзейны сябра Інбелкульту, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1984Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты спэцслужбамі ПНР. Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць».

Ежы Папялушка
Ежы Папялушка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG