Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бі-бі-сі адхіліла рэпартэраў пасьля іх пастоў у падтрымку ХАМАС


Britain BBC
Britain BBC

Брытанская мэдыякарпарацыя Бі-бі-сі адхіліла ад працы шасьцярых рэпартэраў на Блізкім Усходзе і пачала ўнутранае расьсьледаваньне з прычыны іх паведамленьняў у сацсетках, у якіх журналісты выказвалі падтрымку групоўцы ХАМАС у вайне супраць Ізраіля.

Аб гэтым піша Financial Times.

Газэта таксама высьветліла, што некаторыя рэпартэры таксама ставілі лайкі пад пастамі з відэа і фота нападаў джыхадыстаў і целамі забітых.

У Бі-бі-сі ёсьць правілы, у дачыненьні да таго, што супрацоўнікі могуць пісаць у сацсетках па грамадзка-палітычных пытаньнях. Тэлеканал заявіў, што тэрмінова праводзіць расьсьледаваньне.

Раней Бі-бі-сі крытыкавалі за адмову называць джыхадыстаў ХАМАС тэрарыстамі. А прапалестынскія актывісты ў Лёндане абвінавацілі карпарацыю ў апраўданьні «ваенных злачынстваў Ізраіля» і аблілі фасад будынка тэлеканала чырвонай фарбай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG