Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ завяла новую крымінальную справу на журналістку, якая рабіла інтэрвію з Лукашэнкам


Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію Дзіяне Панчанцы. Менск, жнівень 2023
Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію Дзіяне Панчанцы. Менск, жнівень 2023

Дзіяне Панчанцы ва Ўкраіне пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Служба бясьпекі Ўкраіны завочна выставіла падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча журналістцы Дзіяне Панчанцы, якая прыяжджала ў Беларусь на «Славянскі базар» і для запісу інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам.

Першую справу супраць яе завялі ў студзені 2023 году паводле ч. 3 артыкула 436-2 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (апраўданьне збройнай агрэсіі Расеі супраць Украіны і праслаўленьне яе ўдзельнікаў з расейскага боку, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 8 гадоў з або без канфіскацыі).

«З кастрычніка 2022 году па цяперашні час Панчанка па ўказаньні з Масквы спрыяе вайскова-палітычнаму кіраўніцтву Расеі ў падрыўной дзейнасьці супраць Украіны», — адзначаецца ў паведамленьні Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паводле новага абвінавачаньня Дзіяне Панчанцы пагражае пазбаўленьне волі на 15 гадоў або пажыцьцёвае зьняволеньне.

26 ліпеня Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла журналістку ў міжнародны вышук. Паведамляецца, што пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня Дзіяна Панчанка выехала ў акупаваны Расеяй Данецк.

Дзіяна Панчанка працавала вядоўцай на тэлеканалах, зьвязаных з прарасейскім палітыкам Віктарам Медзьведчуком. Яго летась затрымалі паводле падазрэньня ў дзяржаўнай здрадзе, а потым абмянялі на палонных украінскіх абаронцаў Марыюпалю.

У 2021 годзе Дзіяна Панчанка прыяжджала ў Віцебск на «Славянскі базар», калі ўкраінскія артысты адмовіліся ад удзелу ў гэтым фэстывалі, а ў жніўні 2023-га — для запісу інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. Дзяржаўныя СМІ Беларусі прадставілі яе ўкраінскай журналісткай, а Лукашэнка цягам усяго інтэрвію размаўляў зь ёй як з прадстаўніцай Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG