Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі пагражалі былому палітвязьню новай справай і завялі яе, калі той зьехаў за мяжу


Віталь Жук, архіўнае фота
Віталь Жук, архіўнае фота

Супраць былога палітвязьня Віталя Жука, які знаходзіцца ў эміграцыі, распачалі новую крымінальную справу.

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», Віталь Жук цалкам адбыў тэрмін пакараньня і 17 сьнежня 2022 году выйшаў на волю з бабруйскай калёніі.

Пасьля гэтага ён пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Італіі. Днямі стала вядома пра новую крымінальную справу на Віталя — нібыта за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

«Асноўнай прычынай, чаму я вырашыў пакінуць Беларусь пасьля вызваленьня, стала тое, што пры пастаноўцы на ўлік першы намесьнік начальніка Кобрынскага РАУС Аляксандар Касяк пагражаў мне, што ў гэты раз мяне пасадзяць разам з маёй жонкай.

Калі мы зь сям’ёй былі ўжо ў Італіі, дзесьці ў сакавіку сваякі паведамлялі мне, што да іх пачалі наведвацца сілавікі. Адразу яны сказалі, што на мяне будуць заведзеныя крымінальныя справы, і заўсёды акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў мяне забяруць кватэру, якую нам надала дзяржава як шматдзетнай сямʼі, і ўсю маёмасьць у ёй», — расказаў Віталь праваабаронцам.

Што вядома пра Віталя Жука

Віталь Жук — жыхар Кобрыня, якога асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму за камэнтар пра Лукашэнку, які сьледзтва палічыла абразьлівым. Віталя Жука абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі).

23 лютага 2022 прайшоў чарговы ператрус у сямʼі Маргарыты Касабуцкай, жонкі Віталя. На розных падставах сілавікі прыходзілі да Маргарыты некалькі разоў. Падчас ператрусу стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі фразаю «Лукашэнка — нелегітымны прэзыдэнт». Гэтым разам на ператрус сілавікі прыйшлі разам з прадстаўнікамі органаў апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля. Саму Маргарыту тады не затрымалі.

У зьняволеньні Віталя Жука ў чэрвені 2022 году двойчы зьмяшчалі ў штрафны ізалятар: першы раз — на 5 дзён, адразу пасьля выхаду адтуль яго перавялі ў новы атрад, да «злосных парушальнікаў рэжыму». Празь некалькі дзён Віталя зьмясьцілі ў ШЫЗА на 10 дзён. У ліпені 2022 году стала вядома, што палітвязьня перавялі на пяць месяцаў (г. зн. да канца тэрміну) у памяшканьне камэрнага тыпу.

Віталь цалкам адбыў тэрмін, 17 сьнежня 2022 году выйшаў на волю з бабруйскай калёніі № 2 і пакінуў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG