На пэрыяд уздыму захворваньня на вірусныя інфэкцыі пры захворваньні ня больш за 5 дзён дзецям не патрэбная даведка з мэдычнай установы, паведаміла 10 кастрычніка прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Гэта тычыцца навучэнцаў установаў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафэсійна-тэхнічнай, сярэдняй спэцыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія хварэюць на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя захворваньні.
Асаблівыя правілы ўвялі, каб прадухіліць распаўсюд інфэкцый. Правілы будуць дзейнічаць з 9 кастрычніка і да асаблівага распараджэньня Мінздароўя.