У Менскім гарвыканкаме вырашылі ўключыць з 9 кастрычніка ацяпленьне ў жыльлёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадзкіх лазьнях, установах адукацыі, тэатрах, паведамляе прэс-служба гарвыканкаму.
У Менскім гарвыканкаме папярэдзілі, што падача цяпла ў жылфонд адбываецца не аднамомантна, працэс падключэньня зойме ад 3 да 5 дзён.
У сацыяльных аб’ектах Менску ацяпляльны сэзон пачаўся 6 кастрычніка. Тады ацяпленьне ўключылі ў школах і дашкольных установах, установах аховы здароўя і ў іншых спажыўцоў першай чаргі.