Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская прыбыла з трохдзённым візытам у Данію, дзе ёй уручаць прэмію Парлямэнцкай асамблеі NATO


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Увечары 8 кастрычніка пачаўся трохдзённы візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Капэнгаген, паведаміў BPN галоўны саветнік беларускага дэмакратычнага лідэра Франак Вячорка.

У сталіцы Даніі праходзіць 69-я штогадовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі NATO.

Першыя пункты праграмы візыту – паўгадзіннае інтэрвію дацкаму тэлеканалу DK TV і гадзінная сустрэча зь беларускай дыяспарай. Затым Ціханоўская прыме ўдзел у прыёме, які арганізуе для чальцоў ПА NATO сьпікер дацкага парлямэнта Сёрэн Гадэ. Ганаровы госьць мерапрыемства – насьледны прынц Даніі Фрэдэрык.

На другі дзень Ціханоўскаясустрэнецца са студэнтамі Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Капэнгагэнскага ўнівэрсытэта, кіраўніцтвам ВНУ. Пройдуць перамовы з выконваючым абавязкі кіраўніка польскай дэлегацыі і кіраўніком ісьляндзкай дэлегацыі ў ПА NATO. Пасьля гэтага адбудзецца цырымонія ўручэння Ціханоўскай узнагароды ПА NATO «Жанчыны за мір і бясьпеку». Увечары яна будзе сьпікерам на дыскусіі ў рэдакцыі буйнога мясцовага часопіса Politiken.

У заключны дзень лідэрка дэмакратычных сілаў правядзе перамовы з новым міністрам замежных спраў, былым прэм'ер-міністрам Ларсам Лёке Расмусэнам, сьпікерам парлямэнта Сэрэнам Гадзе, чальцамі парлямэнцкага камітэта па замежных справах, а таксама кіраўніцтвам Інстытута супраць катаваньняў Dignity.

Гэта трэці візыт Ціханоўскай у Данію. У кастрычніку 2020 года яна сустрэлася з тагачасным кіраўніком МЗС Епэ Кафадам, а ў траўні 2023-га ўдзельнічала ў Капэнгагэнскім саміце дэмакратыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG