Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратавальнікі працягваюць ліквідацыю наступстваў непагадзі ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амаль у сотні населеных пунктаў на ранак 8 кастрычніка яшчэ адзначаюцца перабоі з электрычнасьцю.

Міністэрства энэргетыкі ранкам 8 кастрычніка паведаміла, што электразабесьпячэньне за мінулыя суткі адноўлена ў 1080 населеных пунктах Беларусі.

Ва ўхіленьні наступстваў непагадзі задзейнічалі 242 аварыйныя брыгады і 235 адзінак тэхнікі. Асноўнай прычынай адключэньняў стала падзеньне дрэў і галінак на лініі электраперадачы з-за моцнага ветру.

Аднаўленчыя работы вядуцца ў кругласутачным рэжыме. Энэргазабесьпячальныя арганізацыі знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеяньні зь мясцовымі органамі ўлады, абласнымі падразьдзяленьнямі МНС, службамі Белгідрамэту.

З-за моцнага ветру ўпала 240 дрэў, пашкоджана 32 аўтамабілі

Паводле дадзеных на 7.00, перабоі ў электразабесьпячэньні адзначаліся ў 92 населеных пунктах краіны, у Менскай, Віцебскай, Магілёўскай абласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG