Пасьля таго як Аўстрыя, Польшча і Чэхія ўвялі памежны кантроль на мяжы з Славаччынай, у Браціславе асела значная колькасьць уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і Азіі, сказаў прэс-сакратар гарадзкой адміністрацыі Пэтэр Бубла. Рэжым надзвычайнага становішча, паводле Бублы, дазволіць мясцовым уладам больш эфэктыўна і апэратыўна аказваць неабходную дапамогу.
- З 4 кастрычніка кантроль на межах з Славаччынай аднавілі Польшча, Чэхія і Аўстрыя. Меры дзейнічаюць дзесяць дзён, аднак улады трох краін ня выключылі магчымасьці іх падоўжыць.
- Раней кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што з 2022 году колькасьць нелегальных мігрантаў у Славаччыне вырасла на 1000%, і што адтуль яны пасьля едуць у іншыя заходнеэўрапейскія краіны. Імавернасьць працягу абмежавальных мер ён называў высокай.