Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 2000 супрацоўнікаў «Штазі» былі падвойнымі агентамі і працавалі на ФРГ

Былая сядзіба «Штазі» ў Бэрліне
Былая сядзіба «Штазі» ў Бэрліне

Ажно да распаду ГДР контравыведка Фэдэральнага ведамства па ахове Канстытуцыі Заходняй Нямеччыны завэрбавала ў якасьці падвойных агентаў амаль 2000 супрацоўнікаў сілавых структур Усходняй Нямеччыны.

Такі вынік аналізу матэрыялаў службы ўнутранай выведкі ФРГ, якія дагэтуль не публікаваліся. Аналіз правёў гісторык Міхаэль Вала (Michael Wala) з Рурскага ўнівэрсытэту ў Бохуме, піша DW.

Сярод завэрбаваных было таксама больш за 150 супрацоўнікаў службы зьнешняй выведкі ГДР (Hauptverwaltung Aufklärung, HVA).

«Некаторыя зь іх яшчэ да 1989 году прадавалі інфармацыю за вялікія грошы контравыведцы ФРГ, дзякуючы чаму ад ганарлівай HVA засталася толькі груда пабітых аскепкаў», — кажа гісторык.

У сваёй кнізе ён таксама адзначае, што пасьля 1976 г. дзякуючы посьпехам контравыведкі «ўкараненьне новых агентаў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР у Заходнюю Нямеччыну рэзка скарацілася». Па словах аднаго з перабежчыкаў, калі раней у ФРГ зьяжджала за год да 100 агентаў, то пасьля 1976 іх колькасьць скарацілася максымум да 20.

Таемнае жыцьцё спэцслужбы ГДР «Штазі» ў 10 фатаздымках

Пажылая жанчына адпраўляе лісты ў зімовы дзень у камуністычнай Усходняй Нямеччыне.
1/10 Пажылая жанчына адпраўляе лісты ў зімовы дзень у камуністычнай Усходняй Нямеччыне.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Жанчына выходзіць з пасольства ЗША ва Ўсходнім Бэрліне.
2/10 Жанчына выходзіць з пасольства ЗША ва Ўсходнім Бэрліне.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Агенты «Штазі» вядуць назіраньне за аб'ектам. Гэтае фота зьяўляецца часткай з калекцыі фатаграфій нямецкага мастака Саймана Мэнэра, які два гады перачытваў архівы Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР («Штазі»), якія засталіся пасьля падзеньня камунізму ў Нямеччыне.
3/10 Агенты «Штазі» вядуць назіраньне за аб'ектам. Гэтае фота зьяўляецца часткай з калекцыі фатаграфій нямецкага мастака Саймана Мэнэра, які два гады перачытваў архівы Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР («Штазі»), якія засталіся пасьля падзеньня камунізму ў Нямеччыне.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Уручэньне ўзнагароды супрацоўніку аддзела па праслухоўваньні тэлефонных размоў. 
4/10 Уручэньне ўзнагароды супрацоўніку аддзела па праслухоўваньні тэлефонных размоў. 
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Фота з сэрыі фотаздымкаў, зробленых для навучаньня агентаў «Штазі» мэтадам сілавога арышту. У сярэдзіне 1980-х гадоў на кожныя 63 чалавекі ў ГДР прыпадаў афіцэр або інфарматар «Штазі», у той час як на кожныя 2000 жыхароў Трэцяга рэйха прыходзіўся адзін агент Гестапа.
5/10 Фота з сэрыі фотаздымкаў, зробленых для навучаньня агентаў «Штазі» мэтадам сілавога арышту. У сярэдзіне 1980-х гадоў на кожныя 63 чалавекі ў ГДР прыпадаў афіцэр або інфарматар «Штазі», у той час як на кожныя 2000 жыхароў Трэцяга рэйха прыходзіўся адзін агент Гестапа.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Апэратыўнае фота ложка ў пустой кватэры. Пры правядзеньні таемных ператрусаў у кватэрах рабілі такія здымкі, якія дапамагалі агентам «Штазі» пакідаць рэчы на сваіх месцах, каб уладальнік кватэры нічога не западозрыў.
6/10 Апэратыўнае фота ложка ў пустой кватэры. Пры правядзеньні таемных ператрусаў у кватэрах рабілі такія здымкі, якія дапамагалі агентам «Штазі» пакідаць рэчы на сваіх месцах, каб уладальнік кватэры нічога не западозрыў.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Фота, якое дакумэнтальна пацьвярджае празаходнія настроі ў спальні падлетка. Адзін з кірункаў дзейнасьці «Штазі» называўся «раскладаньнем». З дапамогай разбурэньня кар'еры, ананімных, зьневажальных лістоў, пранікненьня ў кватэры і замену лекаў або ўстанаўленьня камэр для атрыманьня кампрамэтуючых малюнкаў, людзей даводзілі да псыхалягічных пакутаў.
7/10 Фота, якое дакумэнтальна пацьвярджае празаходнія настроі ў спальні падлетка. Адзін з кірункаў дзейнасьці «Штазі» называўся «раскладаньнем». З дапамогай разбурэньня кар'еры, ананімных, зьневажальных лістоў, пранікненьня ў кватэры і замену лекаў або ўстанаўленьня камэр для атрыманьня кампрамэтуючых малюнкаў, людзей даводзілі да псыхалягічных пакутаў.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Заходні пачастунак, канфіскаваны «Штазі». У ГДР за заходні дэсэрт чалавека маглі звольніць з працы.
8/10 Заходні пачастунак, канфіскаваны «Штазі». У ГДР за заходні дэсэрт чалавека маглі звольніць з працы.
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Фатаграфія, зробленая для навучаньня - як сачыць за аб&#39;ектам.<br />
&nbsp;
9/10 Фатаграфія, зробленая для навучаньня - як сачыць за аб'ектам.
 
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Невядомыя афіцэры перад штаб-кватэрай Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР (&laquo;Штазі&raquo;) у Бэрліне. Мэнэр кажа, што ён скончыў дасьледаваньне архіва мільёнаў некалі сакрэтных фатаграфій &laquo;Штазі&raquo;. Аднак адзначае: &laquo;Ёсьць яшчэ значна больш таго, што варта ўбачыць. Гэта бясконцы матэрыял&raquo;.
10/10 Невядомыя афіцэры перад штаб-кватэрай Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР («Штазі») у Бэрліне. Мэнэр кажа, што ён скончыў дасьледаваньне архіва мільёнаў некалі сакрэтных фатаграфій «Штазі». Аднак адзначае: «Ёсьць яшчэ значна больш таго, што варта ўбачыць. Гэта бясконцы матэрыял».
Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі».
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG