«Звычайна па нядзелях мы не працуем, — распавяла „Нашай Ніве“ дырэктарка CreateCulture Space Тацяна Штэйнбук. — Але на гэтых выходных наша каманда прымала ўдзел у міжнародным конкурсе 48HFP. Зь пятніцы па нядзелю ішоў творчы працэс: людзі абмяркоўвалі ідэі, пісалі сцэнары, здымалі відэа».
Паводле яе, людзей было шмат, але яны знаходзіліся ў розных памяшканьнях: нехта ў асноўнай залі, нехта ў студыі. Уваходныя дзьверы не зачынілі — ніхто нават не падумаў пра тое, што можа зайсьці староньні. Скрыня для ахвяраваньняў заўсёды стаяла каля самага ўвахода на стале адміністратара.
«Ніколі не было такога, каб нехта спрабаваў забраць гэтую скрыню, — кажа Тацяна. — Тым больш, што камэра ў нас усталяваная якраз насупраць уваходных дзьвярэй. Ёсьць і папярэджаньне, што вядзецца відэаназіраньне».
Якая дакладна сума была ў боксе, невядома.
CreateCulture Space ужо зьвярнулася па дапамогу ў літоўскую паліцыю. Тых, хто пазнаў мужчыну на скрыншоце зь відэа, якое зьняла камэра, просяць таксама паведаміць адміністрацыі CreateCulture Space.