«На падставе інфармацыі, якая паступіла ад Міністэрства транспарту Рэспублікі Казахстан, з 9 кастрычніка 2023 году плянуецца ўступленьне ў законную сілу нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае забарону па міжнароднай перавозцы грузаў з трэціх краін у Рэспубліку Казахстан шляхам „перачэпкі/перагрузкі“ грузавых аўтатранспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
- Беларусь выкарыстоўвае схему перачэпак і перагрузак у адказ на санкцыі Эўразьвязу, у рамках якіх беларускім перавозчыкам забароненыя перавозкі па тэрыторыі ЭЗ.
- Контрасанкцыі супраць эўрапейскіх грузаперавозчыкаў Беларусь увяла з красавіка 2022 году: ім забаранілі выконваць перавозкі па тэрыторыі краіны, цяпер яны могуць уяжджаць на тэрыторыю Беларусі толькі для накіраваньня ў пункты перачэпкі і перагрузкі. У такіх пунктах прычэпы перачапляюць на беларускія цягачы, якія выконваюць далейшую дастаўку.
- Абмежаваньні па перавозках з трэціх краін, у тым ліку на «перачэпку», у Казахстане ўвялі з 2017 году — для абароны інтарэсаў нацыянальных аўтаперавозчыкаў, але на пачатку чэрвеня 2022 году забарону на перачэпку для грузаперавозчыкаў з Расеі і Беларусі адмянілі.
- У траўні 2023 году Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага разьвіцьця Казахстану на заканадаўчым узроўні дазволіла беларускім перавозчыкам прымяняць схему перачэпкі і перагрузкі да 1 студзеня 2024 году.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў