Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева завялі новую справу — аб абразе Лукашэнкі


Вадзім Пракоп'еў
Вадзім Пракоп'еў

Сьледчы камітэт Беларусі пачаў «спэцыяльнае вядзеньне» супраць былога рэстаратара Вадзіма Пракопʼева ў справе аб паклёпе і абразе Аляксандра Лукашэнкі (частка 2 артыкула 367, часткі 1 і 2 артыкула 368 КК Беларусі).

Інфармацыя пра гэта зьявілася ў тэлеграм-канале Сьледчага камітэту «Специальное производство. Официально».

Акрамя паклёпу і абразы Лукашэнкі, Пракопʼева абвінавачваюць у распальваньні варожасьці (частка 1 артыкула 130 КК Беларусі), публічных закліках да захопу ўлады (частка 3 артыкула 361 КК РБ) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

У камэнтары «Зеркалу» Пракопʼеў заявіў, што зьвязвае новую справу са сваім удзелам у стварэньні палку «Пагоня».

У чэрвені сёлета суд у Менску завочна прыгаварыў Пракоп'ева да 25 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб «тэрарызьме». Яго абвінавацілі ў стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі, змове і распрацоўцы пляну захопу ўлады.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Пракопʼеў быў чальцом «арганізаванай злачыннай групы», якая дзейнічала ў Беларусі, Турэччыне, Польшчы, Украіне і іншых краінах зь ліпеня 2020 па студзень 2022 году для ўчыненьня «нявызначанай колькасьці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці».

Акрамя таго, бізнэсовец, як сьцьвярджала абвінавачаньне, зарэгістраваў ютуб- і тэлеграм-каналы, дзе распаўсюдзіў прынамсі 22 ролікі, у якіх былі «прамыя, ускосныя і схаваныя заклікі да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках» супраць Лукашэнкі.

Апроч Пракопʼева, суд прысудзіў ад 2 да 21 года пазбаўленьня волі іншым фігурантам гэтай справы, якіх абвінавачваньне называла «групай Пракопʼева».

У сьнежні 2022 году Пракопʼева ў Беларусі ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў». Беларускія ўлады называюць яго адным з «арганізатараў» добраахвотніцкага палку «Пагоня», які, паводле зьвестак сілавікоў, «займаецца адборам мужчын ва ўзросьце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць вопыт вайсковай службы», для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны. Полк «Пагоня» ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG