Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень аб'яднаньня Нямеччыны, дзень памяці Віктара Івашкевіча


Мэмарыял аб'яднаньня Нямеччыны ў Grenzmuseum на былой унутранай мяжы ў вёсцы Асбах-Зікенбэрг, 2012 г.
Мэмарыял аб'яднаньня Нямеччыны ў Grenzmuseum на былой унутранай мяжы ў вёсцы Асбах-Зікенбэрг, 2012 г.

Падзеі 3 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1705Станіслаў Ляшчынскі падпісаў pacta conventa, а на другі дзень арцыбіскуп Львоўскі Канстанцы Зялінскі правёў яго каранацыю.

1952 — Вялікая Брытанія правяла першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

2021 – апублікаванае «Дасье Пандоры»: Міжнародны кансорцыюм журналістаў-расьсьледавальнікаў выкрыў афшорныя схемы сусьветных лідэраў. Гэта найбуйнейшы ў гісторыі выцек дакумэнтаў, якія засьведчылі, што ад падаткаабкладаньня былі схаваныя каля 32 трыльёнаў даляраў. 138 кампаніяў з дасье належаць грамадзянам Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1458Казімер Казімеравіч, каталіцкі сьвяты, патрон Польшчы.

1889Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі сьвятар.

1895 Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

Сяргей Ясенін
Сяргей Ясенін

1897 Міхась Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1897 Люі Араґон, францускі пісьменьнік.

1914 Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, стваральнік польскай службы Радыё Свабодная Эўропа.

Ян Новак-Езяранскі
Ян Новак-Езяранскі

1978Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

Віктар Жыбуль
Віктар Жыбуль

У памяці

1226 Францішак Асыскі, заснавальнік ордэна францішканцаў, каталіцкі сьвяты.

Францішак Асыскі, карціна Хазэ дэ Рыбэра
Францішак Асыскі, карціна Хазэ дэ Рыбэра

1652 Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі.

Айцец Міхал Баброўскі
Айцец Міхал Баброўскі

1937 Павал Валошын, беларускі палітычны дзеяч.

2013 Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

2014 Рыгор Кійко, беларускі мастак, палітвязень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG