Сёньня першы дзень фэстывалю ў Батумі.
Што адбываецца 30 верасьня
- Дыскусія «Будучыня беларускіх кніг у сучасным сьвеце».
- Прэзэнтацыя праекту «Кніжны воз»
- «Непрыдуманыя анэкдоты» ад Зьмітра Бартосіка
- Прэзэнтацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам Стася Карпава, Сьвятланы Курс, Аляксандра Чарнухі.
- Інтэрактыўная лекцыя «Песьні беларускага супраціву» з удзелам Зьмітра Бартосіка і Зьмітра Зайко.
- Літаратурны квіз PRADMOVA.
- Сустрэча-чытанка для дарослых «Казкі басаногай душы» з аўтаркай Эльгай Паповай.
- Майстар-клас па славянскай пісьменнасьці ад мастачкі Дар’і Безінай
- Прэзэнтацыя настольнай гульні «Шляхта» ад майстэрні «Гуца Цуца»
- Навучальны трэнінг па тайскім масажы нагамі ад спартсмэнкі Марыны Зялёнай
- Настольныя спэктаклі «Піпі Доўгаяпанчоха» і «Мама Му» ад Маляваныча
- Гучныя чытаньні для дзетак «Прыгоды Эліс» з Аляксандрай Хамянок
- Квэст для дзяцей ад творчая студыі «Ступені»
- Кінапраглад на беларускай мове для дзяцей
Паводле арганізатараў, гэты год фэстывалю прысьвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменьнікі і інтэлектуалы з усяго сьвету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёньня.
Што чакае гасьцей PRADMOVA ў 2023 годзе
PRADMOVA сёлета пройдзе ў фармаце ўікэнд-фестываляў:
Батумі (30 верасня-1 кастрычніка): лекцыі, літаратурныя дыскусіі і «Паэтычны варушняк».
Варшава (6-9 кастрычніка): сустрэчы зь вядомымі аўтарамі, развагі пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, прагляд і абмеркаваньне тэатральных пастановак, вялікі канцэрт беларускай музыкі.
Вільня (14-15 кастрычніка): дыскусія пра фэномэн ліцвінізму, дыялёг беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі.
Беласток (28-29 кастрычніка): фэстываль завершыцца ў Беластоку, дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваньнямі, прэзэнтацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.
Анлайн (21, 22, 30 кастрычніка): для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, PRADMOVA прапануе магчымасьць далучыцца да фэстывалю ў анлайн-фармаце.