Кіроўца, 33-гадовы грамадзянін Беларусі, перавозіў 33 нелегальных мігрантаў, у тым ліку ў тым ліку адну жанчыну і траіх дзяцей. «Іх заціснулі ў нечалавечыя ўмовы ў транспартным адсеку», паведамляе чэскі Tydenik policie.
Аўтамабіль спыніла чэская паліцыя ў аўторак, 26 верасьня, на 145-м км трасы D1 у напрамку Прагі.
33-гадовага грамадзяніна Беларусі ўзялі пад варту і прад’явілі яму абвінавачваньне ў арганізацыі і садзейнічаньні незаконнаму перасячэньню дзяржаўнай мяжы, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Аўтамабіль, на якім ён перавозіў мігрантаў, канфіскавалі.
Мігрантам пасьля правядзеньня неабходных працэдур ідэнтыфікацыі выдалі пастановы з патрабаваньнем пакінуць тэрыторыю Чэхіі на працягу 7 дзён.
За ўчора ў краіны ЭЗ з боку Беларусі спрабавалі трапіць больш за 150 нелегальны мігрантаў
У Польшчу спрабаваў трапіць 51 мігрант, зь іх 15 чалавек пры выглядзе польскіх патрулёў вярнуліся на беларускую тэрыторыю. На ўчастку Міхалова затрымалі дваіх грамадзян Грузіі, якія накіроўваліся па мігрантаў, каб адвезьці іх пад мяжу зь Нямеччынай, паведамляе польская Памежная служба.
На латвійска-беларускай мяжы 29 верасьня затрымалі 92 чалавекі, на літоўска-беларускай — 8.
Агулам за 2023 год памежнікі суседніх зь Беларусьсю краінаў спынілі 32 974 спробы незаконнага пранікненьня ў Эўразьвяз зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 21 345, Латвію — 9 867, Літву — 1 762), з пачатку верасьня — 4 199, падлічыў BPN.