Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе сьпікер парлямэнту звольніўся пасьля візыту вэтэрана СС да дэпутатаў


Зьлева направа: Энтані Рота, Джастын Трудо і Ўладзімір Зяленскі ў парлямэнце Канады, Атава, 22 верасьня 2023
Зьлева направа: Энтані Рота, Джастын Трудо і Ўладзімір Зяленскі ў парлямэнце Канады, Атава, 22 верасьня 2023

Сьпікер палаты грамад канадзкага парлямэнту Энтані Рота падаў у адстаўку пасьля запрашэньня да дэпутатаў вэтэрана войскаў СС. 98-гадовага Яраслава Гуньку сустрэлі стоячы, з авацыямі падчас візыту прэзыдэнта Украіны Ўладзіміра Зяленскага.

Рота прадставіў прысутным 98-гадовага Гуньку, прапанаваўшы павітаць яго як героя Другой сусьветнай вайны, які «ваяваў за незалежнасьць Украіны ад расейскіх агрэсараў тады і працягвае падтрымліваць вайскоўцаў зараз».

Гунька — вэтэран 14-й добраахвотніцкай пяхотнай дывізіі «Галічына», падразьдзяленьня войскаў СС нацысцкай Нямеччыны ў гады Другой сусьветнай вайны. Канада ваявала тады на другім баку. Некалькі праваабарончых і габрэйскіх арганізацый асудзілі выступленьне Роты і авацыю.

Прабачэньняў за інцыдэнт запатрабаваў амбасадар Польшчы ў Канадзе Вітольд Дзельскі.

Пасьля візыту Гунькі ў парлямэнт Рота паведаміў, што ён адзіны нясе адказнасьць за зьяўленьне вэтэрана СС перад дэпутатамі і Зяленскім. Па словах сьпікера, ніхто з дэпутатаў ня ведаў аб запрашэньні Гунькі ў парлямэнт.

Рота таксама адзначыў, што ня ведаў аб сувязях Гунькі з нацыстамі, і прызнаў, што дапусьціў памылку. Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо пасьля візыту вэтэрана СС у парлямэнт выказаў шкадаваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG