Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі падрыхтавалі шэраг абмежаваньняў для таварыстваў уласьнікаў кватэр


Менск. Ілюстрацыйнае фота
Менск. Ілюстрацыйнае фота

У Менску ў некаторых дамах, якімі валодаюць таварыствы ўласьнікаў, былі яркія пратэсты ў 2020 годзе.

Законапраект з шэрагам зьменаў выклалі для грамадзкага абмеркаваньня на нацыянальным прававым форуме да 2 кастрычніка.

Адзін з ключавых момантаў законапраекту — чыноўнікі хочуць зрабіць больш жорсткімі падставы, па якіх старшыні таварыстваў могуць пазбавіцца сваёй пасады, піша выданьне Zerkalo пасьля аналізу прапанаваных зьменаў. Размова ў тым ліку аб невыкананьні імі патрабаваньняў уладаў. Пры гэтым чыноўнікі хочуць увесьці патрабаваньне, што калі жыхары не знаходзяць за пэўны пэрыяд новага старшыню праўленьня, то яго прызначаюць мясцовыя ўлады.

Пры гэтым прадугледжваецца, што старшыня праўленьня зможа працаваць толькі ў адным таварыстве ўласьнікаў.

Яшчэ адна магчымая зьмена — па-новаму зьбіраць грошы на капітальны рамонт з таварыстваў уласьнікаў. Прапануецца пералічваць гэтыя сродкі на спэцыяльныя рахункі ў банках, якія адкрыюць мясцовыя ўлады. Выглядае, што грошы пойдуць у агульны кацёл і іх будуць браць на рамонт ня толькі дамоў канкрэтнага таварыства уласьнікаў, жыхары якога іх пералічвалі.

Цяпер жа ў таварыства можа быць свой рахунак у банку, на якім будуць захоўвацца сродкі, сабраныя на капрамонт.

На нацыянальным прававым форуме пад абмеркаваньнем законапраекту пакінулі ўжо каля 70 камэнтароў.

Напрыклад, адна з заўваг тычыцца намеру чыноўнікаў увесьці патрабаваньне, каб старшыня праўленьня кіраваў толькі адным таварыствам уласьнікаў. Адразу некалькі камэнтароў датычыцца таго, што ня кожнае таварыства ўласьнікаў можа забясьпечыць заробкам старшыню праўленьня.

Таварыствы ўласьнікаў часта ствараюцца ў новабудоўлях. У Менску ў некаторых такіх дамах праходзілі акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Аляксандар Лукашэнка пагражаў ім узмацненьнем жорсткасьці з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG