Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў аэрапорце Падгорыцы адразу пасьля прылёту ў Чарнагорыю


Аэрапорт Падгорыцы
Аэрапорт Падгорыцы

Чарнагорскае выданьне CDM паведаміла, што ў аэрапорце Падгорыцы пры памежным кантролі на ўезьдзе ў Чарнагорыю супрацоўнікі памежнай паліцыі затрымалі 53-гадовага грамадзяніна Беларусі, чые ініцыялы выданьне перадае як Y. K.

Затрыманьне, паводле CDM, адбылося яшчэ ў суботу, 23 верасьня. Чарнагорскія паліцыянты мелі на руках міжнародны ордэр на арышт гэтага чалавека, выдадзены Нацыянальным бюро Інтэрполу ў Менску.

«Ён знаходзіцца ў вышуку НЦБ Інтэрполу (Менск) для завядзеньня крымінальнай справы ў адпаведнай пракуратуры гораду Менску ў сувязі з абгрунтаваным падазрэньнем у зробленым крымінальным злачынстве — махлярстве ў асабліва буйным памеры, ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі, за што прадугледжана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў», — паведамілі выданьню CDM у чарнагорскай паліцыі.

Цяпер Y. K. пад так званым экстрадыцыйным арыштам, куды яго накіраваў сьледчы судзьдзя Высокага суду ў Падгорыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG