Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску сям’ю палітзьняволеных пакаралі за супрацу зь «Белсатам»


Тацяна Пыцько і Вячаслаў Лазараў, архіўныя фота
Тацяна Пыцько і Вячаслаў Лазараў, архіўныя фота

Судовы працэс ішоў у закрытым рэжыме.

Відэаапэратара Вячаслава Лазарава пакаралі 5 з паловай гадамі зьняволеньня, ягоную жонку Тацяну Пыцько — 3 гадамі.


Такі вырак сужэнцам 25 верасьня, агучыў судзьдзя Віцебскага абласнога суду Яўген Буруноў, паведамляе БАЖ.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, абаіх абвінавацілі ў спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці.

У Віцебску 5 верасьня пачаўся суд над палітзьняволенымі відэаапэратарам-фрылансэрам Вячаславам Лазаравым і ягонай жонкай Тацянай Пыцько, паведамляе «Вясна».

Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасьля ператрусу. Пазьней стала вядома, што яму выставілі абвінавачаньне паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). 6 чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава Тацяну. Пазьней стала вядома, што яе вінавацяць у стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).

Дачку Тацяны і Вячаслава Еву, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, накіравалі на ўтрыманьне ў дзіцячую лякарню — так робяць у тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў. Праўда, потым яе аддалі бабулі.

У 2020 годзе Тацяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсьцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасьля нараджэньня малодшай дачкі займалася выхаваньнем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

Яе мужа, відэаапэратара-фрылансэра Вячаслава Лазарава, вінавацяць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за сувязь зь недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

У дзень затрыманьня сёлета 9 лютага па месцы ягонай рэгістрацыі міліцыянты правялі ператрус: забралі мабільныя тэлефоны, відэакамэру і іншую апаратуру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы жыхарства ягонай жонкі Тацяны Пыцько, якая жыла асобна. З кватэры Тацяны забралі ноўтбук і два тэлефоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG