Самалёт выкарыстоўваўся малійскай арміяй і наймітамі ПВК «Вагнэр», паведамляе DW. Прычыны авіякатастрофы высьвятляюцца. Паводле зьвестак дыпляматычных крыніц, на борце самалёта знаходзіліся малійскія вайскоўцы і «вагнэраўцы», колькасьць пацярпелых і матэрыяльных стратаў вялікая.
У Малі ўжо шмат гадоў доўжыцца паўстаньне ісламскіх экстрэмістаў. Яно пачалося ў 2012 годзе на поўначы Малі, а потым распаўсюдзілася на тэрыторыю Нігера і Буркіна-Фасо.
У 2021 годзе ў Малі ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыйшла ваенная хунта. Яна неадкладна запатрабавала вываду з краіны міратворцаў ААН. Хунта актыўна супрацоўнічае з Расеяй і байцамі ПВК «Вагнэр». Францыя і Нямеччына заяўляюць пра тое, што «вагнэраўцы» перашкаджаюць працы місіі ААН.