Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі аб’явіла аб пачатку яшчэ адных комплексных вучэньняў, гэтым разам з апалчэньнем


Ваенныя вучэньні АДКБ на тэрыторыі Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Ваенныя вучэньні АДКБ на тэрыторыі Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Вайсковыя вучэньні ў Беларусі амаль няспынна ідуць з 2021 году, у тым ліку супольныя з Расеяй. Адны зь іх скончыліся ў лютым 2022 году расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі і пры падтрымцы беларускіх уладаў.

З 22 па 26 верасьня на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці, у асноўным на тэрыторыях Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей, у некалькі этапаў пройдуць манэўры ў рамках двухбаковага комплекснага вучэньня, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Ва Ўзброеных сілах Беларусі пройдзе двухбаковае комплекснае вучэньне.

«Мэта вучэньня — удасканаленьне ўзроўню гатоўнасьці органаў вайсковага кіраваньня апэратыўных абʼяднаньняў у забесьпячэньні бесьперапыннага кіраваньня падпарадкаванымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзеньня баявых дзеяньняў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Манэўры пройдуць у некалькі этапаў з 22 па 26 верасьня на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці, у асноўным на тэрыторыях Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей.

Раней намесьнік дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Павал Муравейка заявіў, што 20–26 верасьня ў Беларусі пройдуць маштабныя вайсковыя вучэньні; да якіх, акрамя войскаў, будуць прыцягвацца тэрытарыяльная абарона і народнае апалчэньне.

Сёлета ўпершыню Расея на тле сваёй агрэсіі супраць Украіны скасавала правядзеньне супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Захад-2023».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG