Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запэўніў, што Беларусь не пагражае суседзям ні ядзернай зброяй, ні «вагнэраўцамі»


Каляж да «Дня народнага адзінства»
Каляж да «Дня народнага адзінства»

«У выпадку агрэсіі супраць Беларусі мы ня будзем маляваць ніякіх чырвоных, жоўтых, чорных ці блакітных – на злобу – ліній», – заявіў Аляксандар Лукашэнка 17 верасьня на мерапрыемстве «Мы – беларусы!» з нагоды афіцыйнага сьвята «Дзень народнага адзінства».

«Яна ёсьць, гэтая лінія: дзяржаўная мяжа. І вы ведаеце, што ў нас ёсьць чым адказаць. Таму давайце жыць дружна, па-суседзку, як гэта было ў лепшыя часы нашай гісторыі», – сказаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да «народаў суседніх дзяржаў».

На думку Лукашэнкі, «дзеля сяброўства з польскім народам мы перасягнулі праз гэты боль» – акупацыю палякамі Заходняй Беларусі і ганеньні на беларусаў. «За Бугам гэта прынялі за слабасьць. Але ўрок вывучаны. Час паказаў, што наша высакароднае імкненьне жыць у міры суседзі не ацанілі. Я не кажу пра польскі народ. Кажу пра эліты, палітыкаў, якія ўсе гэтыя гады прагнуць рэваншу», – заявіў ён.

Лукашэнка запэўніў, што беларусы – «самая міралюбная нацыя на зямлі» і заявіў, што краіна не пагражае суседзям ядзернай зброяй і «вагнэраўцамі».

  • «Дзень народнага адзінства» адзначаецца трэці год запар у гонар уводу Чырвонай арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў адпаведнасьці з пактам Молатава-Рыбэнтропа 17 верасьня 1939.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG