Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вывернулі ўсё — кожную кішэню на вопратцы, заплечнікі, сумкі...» Як беларусы вывозяць і выводзяць буйныя сумы грошай за мяжу

Беларусы ня могуць вывезьці за межы краіны без дэклярацыі аднамомантна больш за 10 тысяч даляраў наяўнымі. Але знаходзяць розныя спосабы, каб гэта зрабіць.

Рэсурс dev.by апытаў беларусаў (пераважна айцішнікаў), якім чынам ім у 2023 годзе ўдалося вывесьці альбо вывезьці грошы, якія перавышаюць ліміт у 10 тысячаў даляраў.

Польшча. SWIFT

«Прадаў у красавіку аўтамабіль, выводзіў грошы ў Польшчу Swift-пераводам з „Альфа Банка“ у PKO (абодва рахункі — у эўра). Камісія на той момант склала 150 беларускіх рублёў (калісьці была 30, але за месяц да майго пераводу расцэнкі паднялі). Грошы дайшлі за 15 хвілін».

«Пераводзіла ў красавіку € 70К за продаж кватэры ў польскі PKO праз „Альфа Банк“. З боку „Альфы“ — € 200 камісіі (600 рублёў на той момант). Грошы дайшлі за гадзіну».

Італія. SWIFT + кэш

«У студзені пераводзіў грошы зь Беларусі ў Італію праз „Парытэтбанк“ і „Белсьвісбанк“. Сумы пераводаў складалі ад €5К, камісіі — ад 1% да 3%. Італьянскі Volksbank камісію не прад’яўляў, пад падаткі нашы ўкладаньні не падпалі. Грошы прыходзілі на наступны дзень ці празь дзень. У траўні я вывез празь мяжу з Польшчай наяўныя грошы — € 80К, з сабой у мяне была дамова на продаж кватэры. На мяжы сам прымусіў нашых мытнікаў запоўніць дэклярацыю і пералічыць купюры. Было вельмі доўга. На польскім баку — крыху хутчэй».

Кэш. Польшча.

«Увесну зьяжджала ў адпачынак на тры тыдні і ўзяла з сабой буйную суму наяўнымі — $30К: ня ведаю, навошта гэтулькі, мусіць, на ўсякі выпадак, калі раптам адключаць карты. Пасьля адключэньня Расеі ад Swift я памятаю, што і беларусаў могуць у любы момант адключыць — таму з сабой павінны быць наяўныя. У менскім аэрапорце прайшло без праблем».

«Каля $80К ад продажу кватэры перавозіла вясной зь Беларусі ў Польшчу цешча па генэральнай даверанасьці ад жонкі (кватэра была ва ўласнасьці жонкі), аформленай яшчэ да нашага адʼезду. Мытнікі-палякі доўга мучылі яе, не хацелі запаўняць дэклярацыю на жонку (хоць фактычна яна ўладальнік сродкаў) і спрабавалі скласьці на цешчу. Але яна настойвала на сваім. На беларускай мытні таксама былі праблемы, бо і яны ня ведаюць, як выконваць працу, якая крыху адрозьніваецца ад стандартнага «Papers, please».

«Месяц таму прадала кватэру. Перад угодай пракансультавалася на мяжы наконт дакумэнтаў, якія спатрэбяцца, каб вывезьці больш за $100К. Палякі папрасілі задэкляраваць грошы пры ўвозе, беларусы сказалі, што патрэбная дэклярацыя, пашпарт угоды, імянная даведка з банку, калі такая буйная сума будзе ў валюце.

Нібы ўсё зразумела і ясна. А насамрэч такую даведку ў банку не даюць — даюць толькі чэк ад продажу рублёў і куплі валюты. На просьбу выдаць нешта з таго, што запатрабуюць на мяжы, адказалі: „Яны нам павінны запыт даслаць. 5 працоўных дзён на адказ“. Я не рызыкнула перавозіць усе грошы, узяла $70К, задэкляравала іх.

Добра, што беларускія мытнікі папярэдзілі, што трэба дэкляраваць увогуле ўсе грошы — у тым ліку тое, што ў кашальку і ў кішэнях, таму што вывернулі ўсё — кожную кішэню на вопратцы, заплечнікі, сумкі...»

Ізраіль (праз Грузію).

«Вывозіў $50K самалётам праз Тбілісі ў Тэль-Авіў. У менскім аэрапорце запоўніў дэклярацыю — без праблем. З сабой былі дакумэнты аб паходжаньні сродкаў — працоўныя кантракты гадоў за 10, а таксама выпіскі з банку, — але нічога з гэтага не запатрабавалі, толькі пералічылі грошы».

Зьняцьцё з карты ў банкамаце за мяжой. Нямеччына

«Здымаў з красавіка па жнівень наяўныя ў замежным банкамаце з карты «Альфа Банку» (пакет Black). З кожнай карты можна зьняць да €2,5К у месяц без камісій — думаю, сумарна за паўгода я зьняў €10K».

XS
SM
MD
LG