Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзэнтаваў новы альбом «Emihranty»


Лявон Вольскі на прэзэнтацыі кнігі "Галасы Свабоды" у Вільні, 23 сакавіка 2023, архіўнае фота
Лявон Вольскі на прэзэнтацыі кнігі "Галасы Свабоды" у Вільні, 23 сакавіка 2023, архіўнае фота

«Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — „раскідала выбухам нас па Зямлі“ — дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году! І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому».

Музыка Лявон Вольскі прэзэнтаваў 14 верасьня новы альбом «Emihranty», які ён назваў «эпічным палатном, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасьць — масавую эміграцыю».

«У гэтай новай рэчаіснасьці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаньнямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі. Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досьвед знаходжаньня там, нехта спадзяецца на хуткае вяртаньне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавозьнік на сваім «Фордзе Транзыце», — гаворыцца ў анатацыі пад альбомам, апублікаваным на Youtube.

«Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — „раскідала выбухам нас па Зямлі“ — дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году! І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому».

Беларускі рок-музыка Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG