Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка шосты раз за год адправіўся на сустрэчу з Пуціным


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна адбудуцца 15 верасьня, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка. Раней гэтая сустрэча не анансавалася.

Аляксандар Лукашэнка 14 верасьня адправіўся ў Расею «з працоўным візытам», паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага».

Адзначаецца, што перамовы Лукашэнкі і Пуціна адбудуцца 15 верасьня і плянаваліся яны загадзя, «у адпаведнасьці з графікам сустрэч».

Галоўнымі тэмамі перамоваў заяўленыя «міжнародны парадак дня і рэгіянальная праблематыка», «сумесныя задачы у прамысловасьці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах», а таксама «агульная вялікая работа ў сфэры імпартазамяшчэньня».

Гэта будзе шостая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным ад пачатку году. Апошняя адбылася ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу.

13 верасьня прэзыдэнт Расеі сустракаўся з кіраўніком Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) Кім Чэн Ынам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG