Як паведаміла мясцовае выданьне V1, вайсковы самалёт зьнік з радараў неўзабаве пасьля ўзьлёту. На зямлі знайшлі тры ачагі ўзгараньня.
Паводле папярэдніх дадзеных, крушэньне адбылося ў Калачоўскім раёне.
Мінабароны Расеі заявіла, што Су-24 упаў падчас плянавага навучальна-трэнавальнага палёту. Ён быў бяз боекамплекту. Пашкоджаньняў і ахвяр з прычыны крушэньня няма. Аднак да гэтага часу застаецца невядомы лёс экіпажу.