Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разьбіўся бамбавік Су-24


Бабмавікі Су-24, архіўнае фота
Бабмавікі Су-24, архіўнае фота

У Расеі каля Пермі разьбіўся бамбавік Су-24

Пілёты здолелі катапультавацца. Пра гэта паведамляе ТАСС. Пазьней ТАСС са спасылкай на сваю крыніцу паведаміў, што пілёты Су-24, які разьбіўся, шпіталізаваныя з траўмамі рук.

Бамбавік накіроўваўся на плянавы рамонт. Паведамляецца, што Су-24 разьбіўся адразу пасьля ўзьлёту. Інтэрфакс са спасылкай на сваю крыніцу паведамляе, што прычынай крушэньня стала адмова тэхнікі, а самалёт выконваў трэніровачны палёт.

Гэта ўжо чацьвёртае крушэньне вайсковага самалёта ў Расеі за месяц.

  • 18 жніўня ў Астраханскай вобласьці падчас плянавага палёту разьбіўся зьнішчальнік МіГ-29. Лётчык загінуў. Паводле папярэдніх зьвестак, крушэньне адбылося праз адмову тэхнікі.
  • 17 жніўня ў Маскоўскай вобласьці пры заходзе на пасадку пацярпеў крушэньне вопытны ўзор новага лёгкага транспартніка Іл-112В. Гэта адбылося падчас трэніровачнага палёту. Загінулі ўсе тры чальцы экіпажу, што былі на борце.
  • 31 ліпеня ў раёне Ахоцкага мора разьбіўся зьнішчальнік Су-35. Пілёт катапультаваўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG