Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» аднавіла онлайн-рэгістрацыю і выбар месцаў у салёне


Самалёт авіякампаніі «Белавіа». Архіўнае фота
Самалёт авіякампаніі «Белавіа». Архіўнае фота

Функцыя онлайн-рэгістрацыі на рэйсы авіякампаніі «Белавія» не працавала з 27 жніўня 2023 году.

«Белавія» паступова аднаўляе сэрвісы, праца якіх была прыпынена з прычыны пераходу на расейскую плятформу рэзэрваваньня авіябілетаў.

Пра гэта авіякампанія паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Так, 11 верасьня аднавілася праца шэрагу паслуг:

  • онлайн-рэгістрацыя з магчымасьцю выбару месца;
  • папярэдні выбар месца ў салёне самалёта;
  • афармленьне прэміяльных квіткоў праграмы «Белавія Лідэр» у офісах продажаў.

Не працуюць да сёньня такія паслугі, як:

  • аплата пры дапамозе плацежнай сыстэмы «Разьлік»;
  • доступ да асабістага кабінэта праграмы «Белавія Лідэр», выбар месца ў салёне для ўдзельнікаў элітных узроўняў. Афармленьне прэміяльных квіткоў па праграме «Белавія Лідэр» онлайн;
  • продаж авіяквіткоў з удзелам авіякампаній-партнэраў на сайце.

Большасьць паслуг «Белавіі» стала недаступная 1 верасьня з 20:00 з прычыны пераходу сыстэмы авіякампаніі на расейскую плятформу рэзэрваваньня квіткоў «Леанарда».

2 верасьня «Белавія» часткова аднавіла працу сэрвісаў, а таксама магчымасьць куплі квіткоў на сайце.

Раней на «Белавія» наклалі міжнародныя санкцыі — за прымусовую і незаконную пасадку самалёта Ryanair Атэны — Вільня 18 траўня 2021 году, задушэньне мірных дэманстрацый супраць дыктатуры Лукашэнкі і саўдзел рэжыму ў разьвязанай Расеяй вайне супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG