Антону Бубалу закідаюць «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях). Справу будуць разглядаць 11 верасьня ў судзе Верхнядзьвінскага раёну Віцебскай вобласьці, паведамляе @vitebsk_info.
Антон Бубала — ганаровы грамадзянін Верхнядзьвінска, старшы навуковы супрацоўнік мясцовага гісторыка-краязнаўчага музэю. У дзяцінстве разам з бацькамі прайшоў праз канцлягер.
Сёлета ў студзені яго ўжо аштрафавалі на 740 рублёў нібыта за публікацыю «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Facebook.