Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША аднаго з нападнікаў на Капітолій асудзілі на 22 гады зьняволеньня. Гэта найбольшы тэрмін у справе


Энрыке Тарыё
Энрыке Тарыё

Асуджаны раней узначальваў ультраправую арганізацыю Proud Boys.

Былога лідэра амэрыканскай ультраправай групоўкі Proud Boys («Ганарыстыя хлопцы») Энрыке Тарыё асудзілі на 22 гады зьняволеньня — гэта самы цяжкі прысуд, вынесены за напад на Капітолій.

Раней самым вялікім прысудам у гэтай гучнай справе было пакараньне, якое вынесьлі Ст'юарту Роўдсу, заснавальнік ультраправай групоўкі Oath Keepers («Захавальнікі прысягі») — 18 гадоў турмы.

Нягледзячы на тое, што падчас беспарадкаў Тарыё знаходзіўся не ў Вашынгтоне, а ў гатэлі ў Балтымары, за 70 кілямэтраў ад падзей, суд пастанавіў, што ён дапамагаў арганізаваць удзел у бясчынствах сваёй ультраправай групоўкі. Тарыё папрасіў прабачэньня ў паліцыі і жыхароў гораду за сваю ролю ў беспарадках 2021 году, піша ВВС.

Кіраўнік ультраправай арганізацыі — выхадзец з кубінскай сям'і, яму 39 гадоў, нарадзіўся ў Маямі, штат Флорыда.

6 студзеня 2021 году каля дзьвюх сотняў членаў Proud Boys напалі на Капітолій, дзе знаходзіцца Кангрэс ЗША, каб паспрабаваць перашкодзіць пацьвярджэньню перамогі дэмакрата Джо Байдэна на выбарах над тагачасным прэзыдэнтам Дональдам Трампам.

Судзьдзя Тымаці Кэлі сказаў, што той дзень «сьцёр нашу традыцыю мірнай перадачы ўлады».

Судзьдзя палічыў, што «Тарыё быў галоўным ініцыятарам змовы». Абвінавачаньне ў асобе пракурора Конара Малро патрабавала для яго 33 гады турмы. Тарыё ў залі суду назвалі «генэралам», які фактычна кіраваў і адказваў за дзеяньні групы пры нападзе, хоць і не знаходзіўся каля Капітолія фізычна.

Пасьля нападу на Капітолій у студзені 2021 году ўлады арыштавалі і абвінавацілі ў бясчынствах больш за 1100 чалавек. Больш як палова зь іх у выніку атрымалі прысуды, у асноўным строгія тэрміны пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG