Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадпрымальніка і мэцэната Паўла Падкарытава ўлады забіраюць «маёнтак Падароск»


Павал Падкарытаў, архіўнае фота
Павал Падкарытаў, архіўнае фота

Рашэньне аб скасаваньні дамовы Паўла Падкарытава аб набыцьці ў 2013 годзе «маёнтку Падароск» прыняў Ваўкавыскі раённы суд на пазоў Ваўкавыскага аддзелу культуры.

Як паведаміў прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў у Facebook, суд у Ваўкавыску пастанавіў скасаваць дамову наконт набыцьця маёнтку Падароск нібыта «з-за невыкананьня ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот».

Сам Павал лічыць такое рашэньне незаконным і ўдакладніў чаму:

  • справа непадсудная раённаму суду і, адпаведна, дамова павінна была разглядацца Эканамічным судом Горадзенскай вобласьці;
  • тэрмін даўнасьці па пазове прапушчаны шмат гадоў таму;
  • аб’ект увялі ў гаспадарчы абарот у 2014 годзе шляхам стварэньня турыстычнага прадпрыемства, перадачы яму аб’ектаў нерухомасьці і вядзеньня прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасьці — арганізацыі экскурсійнага абслугоўваньня турыстаў у маёнтку цягам 2014-2023 гадоў;
  • суду прадставілі ўсе доказы ўводу аб’ектаў у гаспадарчы абарот і вядзеньня прадпрыемствам гаспадарчай дзейнасьці з выкарыстаньнем набытых па дамове аб’ектаў;
  • патрабаваных законам акалічнасьцяў, дастатковых для скасаваньня дамовы, няма ў наяўнасьці.

Рашэньне Ваўкавыскага раённага суду пакуль не ўступіла ў законную сілу. Падкарытаў плянуе абскардзіць яго ў вышэйшых судовых установах.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляла сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. У 2013 годзе яе выкупіў расейскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Павал Падкарытаў.

Летась улады пачалі перасьлед кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтку Падароск». Іх абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. Дырэктару ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрыю Меляшкевічу і фінансаваму дырэктару Зьмітру Карабачу выставілі абвінавачаньне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG