Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр музыка Джымі Бафэт — вядомы кантры-рок-выканаўца і аўтар хіта Margaritaville


Джымі Бафэт. Архіўнае фота.
Джымі Бафэт. Архіўнае фота.

Ва ўзросьце 76 гадоў пайшоў з жыцьця Джымі Бафэт — вядомы амэрыканскі музыка, які запомніўся сваёй творчасьцю ў жанры кантры-рок. У Twitter-акаўнце музыкі паведамляецца, што Бафэт «мірна памёр у ноч на 1 верасьня ў асяродку сваёй сям’і, сваіх сабак і музыкі».

Як піша Голас Амэрыкі, больш за ўсё музыка вядомы хітом Margaritaville, які выйшаў у складзе альбома Changes in Latitudes у 1977 годзе. Альбом аказаўся для свайго аўтара сапраўдным прарывам, а амэрыканскія слухачы загаварылі пра так званае «кі-уэстскае» гучаньні — гаворка ідзе аб характэрным для творчасьці Бафэта музычным стылі, які спалучае элемэнты кантры, поп-музыкі і рока (асабліва, так званага жанру троп-рок).

Пазьней у ЗША нават зьявіўся тэрмін parrothead («папугаегаловыя») — так сталі зваць шматлікіх прыхільнікаў Бафэта, якія прытрымліваюцца марудлівага «кі-уэстскага» (адсылка да аднайменнага фларыдзкага курорта) стылю жыцьця, які гучыць у яго песьнях.

Пазьней пад брэндам Margaritaville Бафэт адкрыў сэрыю рэстаранаў, крам і казыно. Бізнэс-імпэрыя Бафэта дазволіла яму стаць адным з найбагацейшых музыкаў, чый багацьце перавысіла адзін мільярд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG