29 ліпеня ад 10-й ранку да 10-й вечара менскага часу на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!». Збор грошай працягваецца і пасьля заканчэньня онлайн-маратону.
Яго галоўнай мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.
Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.
Таксама «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
- Telegram-каналы «Новая Жизнь Минск / New Life Church Minsk», «Будзьма беларусамі!», «ЧАТ Беларусы ў Ізраілі», «FREEINFOBEL»;
- Сайт і сацсеткі праекту «Штодзень»;
- Старонкі ў Facebook «Церковь „Новая Жизнь“», «Budzma Belarusami».
- Суполка «УКантакце» «Беларусь. Экономика и политика (MorningDope)»;
- TikTok-старонкі «Belorussian mapper», «VERDIKT», «бчбандеровка».