Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заявіў, што пойдзе на другі тэрмін, калі выбары пройдуць у 2024 годзе


Уладзімір Зяленскі. Архіўнае фота.
Уладзімір Зяленскі. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію партугальскаму грамадзкаму тэлебачаньню RTP заявіў, што будзе балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах, калі яны адбудуцца ў 2024 годзе падчас вайны.

Пра гэта паведамляе ВВС.

«У 2024 годзе, калі працягнецца вайна і пройдуць выбары, я ніколі ў жыцьці не пакіну сваю краіну. Таму што я гарант Канстытуцыі, і я буду яе абараняць у любым выпадку», — адказаў Зяленскі.

Перад выбарамі 2019 года ён абяцаў у сваёй праграме, што не будзе балятавацца на другі тэрмін.

Згодна з Канстытуцыяй, чарговыя парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне павінныя былі адбыцца ўвосень 2023 года, а прэзыдэнцкія — у сакавіку 2024 года.

Аднак заканадаўства і Канстытуцыя Ўкраіны забараняюць праводзіць выбары ва ўмовах ваеннага становішча.

Але заходнія саюзьнікі Ўкраіны неаднаразова намякалі, што яны хацелі б, каб Украіна правяла выбары, нягледзячы на вайну.

23 жніўня ў Кіеве сэнатар ад Рэспубліканскай партыі ЗША Ліндсі Грэм заявіў, што выбары ва Ўкраіне павінныя адбыцца ў наступным годзе нават ва ўмовах вайны.

У нядаўнім інтэрвію журналістцы Натальлі Майсячук Зяленскі заявіў, што ня супраць правядзеньня выбараў у 2024 годзе, але іх, на думку прэзыдэнта Ўкраіны, павінныя прафінансаваць заходнія краіны.

У інтэрвію партугальскім СМІ ён назваў некаторыя ўмовы правядзеньня выбараў.

«Калі гэта выбары, то яны павінныя быць на нашай тэрыторыі, каб галасавалі вайскоўцы, на перадавой, таму патрэбныя назіральнікі з усяго сьвету. Я хачу, каб усё было законна, празрыста і дэмакратычна, як гэта было на выбарах, калі я стаў прэзыдэнтам», — сказаў Зяленскі.

«Мы ня маем права губляць людзей, якія зьехалі як уцекачы за мяжу. У іх павінна быць інфраструктура, каб аддаць свой голас за кандыдатаў. Расея таксама ўздымае гэтую тэму ў сувязі з выбарамі. Мы павінныя зрабіць так, каб людзі на выбарчых участках былі абароненыя», — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG