Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Радзіма» беларускіх дакумэнталістаў вылучылі на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі


Дакумэнтальная стужка «Радзіма» (Mortherland) беларускіх аўтараў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча выбраная ў лік намінантаў на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі, самай вядомай і прэстыжнай прэміі эўрапейскага кіно.

Агулам Эўрапейская кінаакадэмія 30 жніўня назвала 14 дакумэнтальных карцін, якія будуць змагацца за штогадовую кінапрэмію.

Фільм «Радзіма» беларускіх дакумэнталістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі расказвае пра жыцьцё маладых людзей у Беларусі і пра тое, як яны спрабуюць выжыць ва ўмовах аўтарытарнага грамадзтва. У ім расказваецца гісторыя жанчыны па імені Сьвятлана, якая страціла сына — яго знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і групы маладых людзей, якіх таксама прызвалі ў войска. Таксама ў фільме паказваюцца пасьлявыбарныя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе.

У наступныя тыдні 4600 чальцоў Эўрапейскай кінаакадэміі пачнуць глядзець выбраныя фільмы. Намінанты на прэмію яшчэ будуць дадавацца ў верасьні, а 7 лістапада па выніках галасаваньня сфармуюць сьпіс намінантаў на прыз за найлепшы эўрапейскі дакумэнтальны фільм. Потым чальцы кінаакадэміі прагаласуюць за пераможцу, якога аб’явяць на цырымоніі ўручэньня Эўрапейскай кінапрэміі ў Бэрліне 9 сьнежня 2023 году.

Раней фільм «Радзіма» ўжо атрымаў галоўную ўзнагароду DOX: AWARD на міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно CPH:DOX 2023 у Капэнгагене, а таксама быў адзначаны прызам ад Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на Міжнародным фэстывалі кіно Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы goEast у Вісбадэне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG