Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Сачэўку пераводзяць на турэмны рэжым. У палітвязьня разлад асобы


Андрэй Сачэўка. Архіўнае фота.
Андрэй Сачэўка. Архіўнае фота.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», 24 жніўня ў Бабруйску адбыўся суд, рашэньнем якога палітвязьню 27-гадоваму Андрэю Сачэўку зьмянілі рэжым утрыманьня. Судзьдзя Антон Дудаль пастанавіў перавесьці палітвязьня на турэмны рэжым.

Цяпер Андрэя чакае этап у магілёўскую турму № 4 з бабруйскай калёніі № 2.

19 верасьня 2022 году Андрэя Сачэўку асудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў, распальваньне варожасьці ці варажнечы).

Раней стала вядома, што ў пачатку жніўня Андрэя накіравалі на два месяцы ў ПКТ. Да гэтага Андрэя пратрымалі 23 сутак у ШЫЗА.

Вядома, што мужчына мае разлад асобы.

Андрэй таксама ўключаны ў пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці.

  • Упершыню Андрэя на працы затрымаў Губазік за разьмяшчэньне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сваёй старонцы «ВКонтакте». Пад імі мелася на ўвазе відэа з прыняцьця Лукашэнкам прысягі ў 1994 годзе пад бела-чырвона-белым сьцягам, якім Сачэўка падзяліўся на старонцы. Затрыманьне адбылося 4 траўня 2022 году на працоўным месцы мужчыны. Яго зьмясьцілі ў ІЧУ Кастрычніцага РАУС Горадні, але праз трое сутак адпусьцілі. Але ўжо 11 траўня Андрэй зноў быў затрыманы на працы, сьледчая Алена Яновіч, якая праводзіла першы допыт, выклікала на яго дзяжурнага адваката. Тады стала вядома, што Сачэўка мае псыхічнае захворваньне. Яму выставілі абвінавачаньні і перавялі ў горадзенскую турму № 1.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG