Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца і ня можа тэлефанаваць дадому


 Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

Па стане на 29 жніўня ў Беларусі 1479 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітзьняволены Анджэй Пачобут не атрымлівае лекаў для сэрца і ня можа тэлефанаваць дадому. Пра гэта расказаў намесьнік старшыні Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.

«Што тычыцца Анджэя, на жаль, сытуацыя вельмі цяжкая. Наступныя шэсьць месяцаў правядзе ў камэры для пакараньня, беспадстаўна кінуты туды. Так што сытуацыя пагаршаецца. Да яго не пускаюць адваката, не даходзяць лісты, не даюць яму лекаў, якія яму патрэбны кожны дзень.

Найбольшая праблема на сёньня — гэта адсутнасьць інфармацыі, бо да Анджэя ня можа трапіць адвакат, не даходзяць лісты, яго пазбавілі магчымасьці тэлефанаваць дадому. І гэта стварае найбольшую праблему, бо мы ня ведаем, дзе ён цяпер, у якім ён стане і што наагул там зь ім дзеецца.

З той інфармацыі, што да нас даходзіць, ён на шэсьць месяцаў асуджаны знаходзіцца ў камэры пакараньня ў калёніі і не атрымлівае лекаў для сэрца, якія патрэбны кожны дзень. Гэта таксама прымушае вельмі непакоіцца».

  • Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 году ў Горадні. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. 8 лютага Пачобута асудзілі на 8 гадоў калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG