Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетных бацькоў са Слуцку будуць судзіць за катаваньне і забойства трохгадовага сына


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маці забітага можа пагражаць да 25 гадоў пазбаўленьня волі, бацьку — сьмяротнае пакараньне.

Генэральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў суд крымінальную справу супраць сужэнцаў 37 і 48 гадоў, жыхароў Слуцка.

Паводле пракуратуры, сёлета ў студзені сужэнцы на вачах сваіх дачок да сьмерці пабілі хлопчыка. У сям’і выхоўваліся яшчэ дзеці — 1, 4 і 13 гадоў, паведаміў Сьледчы камітэт.

Забіты хлопчык нарадзіўся ў 2019 годзе. Як піша пракуратура, бацькі яго марылі голадам і білі, абмяжоўвалі свабоднае перамяшчэньне, зьвязвалі рукі і ногі.

Сёлета ў студзені дома, у прысутнасьці дзьвюх сясьцёр і брата хлопчыка, сужэнцы рукамі і нагамі забілі дзіця да сьмерці, білі «рукамі і нагамі па галаве і тулаве, дзе разьмешчаны жыцьцёва важныя органы, а таксама па канцавінах», паведаміла пракуратура.

Бацькам інкрымінуюць:

  • наўмыснае прычыненьне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізычныя і псыхічныя пакуты, сыстэматычнае нанясеньне пабояў (катаваньне), зьдзейсьненае ў дачыненьні да заведама непаўналетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы, паводле ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь;
  • наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленьне жыцьця іншага чалавека (забойства), загадзя малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасьцю, групай асоб паводле пп. 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Маці пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі, бацьку — пакараньне ажно да сьмяротнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG