Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацкім раёне затрымалі вядомага дзеяча беларускай дыяспары Алега Рудакова разам з жонкай


Алег Рудакоў з мэдалём БНР, архізнае фота 2019 году
Алег Рудакоў з мэдалём БНР, архізнае фота 2019 году

Сёньня ў Полацкім раёне затрымалі аднаго з найбольш вядомых дзеячаў беларускай дыяспары Алега Рудакова і ягоную жонку Вольгу, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Прычыны затрыманьня і падрабязнасьці пакуль не вядомыя.

У 1996-м гісторык і этнограф Алег Рудакоў стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага — найбуйнейшае сярод чатырох дзясяткаў нацыянальна-культурных утварэньняў у рэгіёне і адной з самых актыўных у Расеі беларускіх суполак. У 2013-м сышоў з пасады старшыні таварыства, засяродзіўся на дзейнасьці ў моладзевым клюбе «Крывічы».

У 2019 годзе Алега Рудакова ўзнагародзілі мэдалём да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «за шматгадовыя грамадзкія заслугі перад Бацькаўшчынай».

У 2021 годзе мужчына вярнуўся на радзіму ў Беларусь і апошнім часам жыў у Полацкім раёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG