Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуску Яну Шостак зьнялі з выбараў у польскі Сэйм


Яна Шостак у час свайго вядомага пэрформансу
Яна Шостак у час свайго вядомага пэрформансу

Беларуска, вядомая пэрформансам «Хвілінны плач па Беларусі», зьбіралася балятавацца ў дэпутаты польскага парлямэнту ад Падляскага ваяводзтва, дзе ёсьць аўтахтоннае беларускае насельніцтва, а ў апошнія гады зьявілася і шмат уцекачоў зь Беларусі.

Рашэньне замяніць кандыдатку прыняла апазыцыйная «Грамадзянская кааліцыя». Кіраўнік вядучай партыі гэтай кааліцыі — «Грамадзянскай плятформы» — Кшыштаф Трускаляскі пацьвердзіў агенцтву PAP рашэньне кааліцыі.

Яну Шостак рэкамэндавала да ўдзелу ў выбарах партыя «Зялёныя». Беларуска называе сябе «сучаснай суфражысткай» і выступае за магчымасьць аборту цягам усяго часу цяжарнасьці.

Цяперашнія ўлады Польшчы на чале з партыяй «Закон і справядлівасьць» выступаюць за поўную забарону абортаў, што пэрыядычна прыводзіць да пратэставых выступленьняў за правы жанчын.

Аднак выказваньні Шостак не спадабаліся і апазыцыі, ад якой яна зьбіралася балятавацца. Віцэ-маршалак Сэйму Малгажата Кідава-Блоньска назвала «безадказнымі» словы беларускі і адзначыла, што «Грамадзянская кааліцыя» іх не падтрымлівае.

Яна Шостак стала ўжо другой адхіленай ад выбараў рашэньнем кааліцыі на Падляшшы. Раней у Гайнаўцы замянілі кандыдатку Ляўру Жураўскую — кіраўніцтву «Грамадзянскай кааліцыі» не спадабаліся яе крытычныя выказваньні пра ўкраінскіх уцекачоў у Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG