Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве прапанавалі пашырыць забарону на выезд у Беларусь для часткі грамадзян


Некаторым грамадзянам Літвы, якія працуюць з сакрэтнай інфармацыяй, могуць забараніць выяжджаць у Беларусь і Расею — адпаведны законапраект распрацоўвае Нацыянальная камісія па бясьпецы, паведамляе Delfi.

Як расказаў выданьню кіраўнік Цэнтру па кіраваньні крызісамі Вілмантас Віткаўскас, камісія мае намер пашырыць заканадаўчы рэглямэнт і забараніць выезд у Беларусь і Расею ня толькі для дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў розных службаў і вайскоўцаў, у якіх ёсьць права на працу з сакрэтнай інфармацыяй, але і для іншых асобаў, якія працуюць з такой інфармацыяй.

«Я думаю, правільным рашэньнем было б шырэй зірнуць на гэтае пытаньне і паглядзець, як мы можам абмежаваць выезд як дзяржслужбоўцаў, супрацоўнікаў розных службаў і вайскоўцаў, так і іншых людзей, якія працуюць па працоўных дамовах, але ўпаўнаважаныя працаваць з клясыфікаванай інфармацыяй», — сказаў ён.

  • З 15 красавіка 2022 году для жыхароў Літвы дзейнічае бязьвізавы рэжым пры наведваньні Беларусі. Як сьцьвярджаюць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі, з таго дня літоўскія грамадзяне скарысталіся бязьвізам 434,8 тысячы разоў.
  • Улады балтыйскай дзяржавы неаднаразова заклікалі суайчыннікаў не наведваць суседнюю краіну зь меркаваньняў бясьпекі.
  • З 18 жніўня Літва закрыла два з шасьці сваіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю: Шумск — Лоша і Цьверач — Відзы. Адпаведнае рашэньне Сейм гэтай балтыйскай дзяржавы прыняў у сувязі з магчымымі пагрозамі з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG