Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Арцёма Лябедзьку асудзілі на 3,5 года зьняволеньня


Арцём Лябедзька ў залі суду
Арцём Лябедзька ў залі суду

Прысуд агучылі ў Менскім гарадзкім судзе.

Сына вядомага палітыка Анатоля Лябедзькі вінавацілі ў «фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня».

Згодна з матэрыяламі справы, Лябедзька перавёў грошы ў тры неназваныя арганізацыі, якія былі пасьля прызнаныя «экстрэмісцкімі». Таксама ён пераводзіў грошы праз Facebook. На судзе палітвязень не прызнаў віны.

23 жніўня для палітзьняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўленьня волі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Працэс у Менскім гарадзкім судзе Арцёма Лябедзькі, сына апазыцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі, узначальвае судзьдзя Яўген Пісарэвіч. Ён прысудзіў палітвязьню 3,5 года зьняволеньня.

Палітвязьня вінавацяць паводле арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»). Яго затрымалі сёлета 28 сакавіка.

На пытаньне аб прызнаньні віны Арцём Лябедзька 21 жніўня сказаў, што яму не зразумелая сутнасьць выстаўленых абвінавачаньняў, піша БелТа.

Згодна з матэрыяламі справы, Лябедзька перавёў грошы ў тры неназваныя арганізацыі, якія пасьля прызналі «экстрэмісцкімі». Таксама ён пераводзіў грошы праз Facebook.

Арцём Лябедзька на судзе віны не прызнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG