Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю палітзьняволены чыгуначнік Уладзімер Ланкевіч


Уладзімер Ланкевіч. Архіўнае фота
Уладзімер Ланкевіч. Архіўнае фота

Палітзьняволены чыгуначнік, жыхар Баранавічаў 36-гадовы Ўладзімер Ланкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Машыніста цеплавоза ў 2021 годзе асудзілі на 3 гады калёніі за спробу блякаваньня руху чыгуначнага транспарту шляхам замыканьня рэек. Сьледзтва і абвінавачаньне лічыла, што гэта магло прывесьці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч, сам чыгуначнік, казаў, што яго дзеяньні (і дзеяньні ягоных паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям. На волі ў Уладзімера заставаліся жонка і двое дзяцей.

Па інфармацыі берасьцейскіх праваабаронцаў, 22 жніўня мужчына вызваліўся з калёніі, цалкам адбыўшы тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG