Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пройдзе сустрэча кіраўнікоў МУС Балтыі і Польшчы. Палякі сумняваюцца, што вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь як інструктары


Вучэньні беларускіх вайскоўцаў з вагнэраўцамі
Вучэньні беларускіх вайскоўцаў з вагнэраўцамі

У найбліжэйшы час у Варшаве па ініцыятыве польскага боку адбудзецца сустрэча міністраў унутраных спраў краін Балтыі, пасьля якой яны «сумесна давядуць да грамадзкай думкі 〈...〉, якія жорсткія меры прымуць у адказ на любыя правакацыі з боку беларускіх і расейскіх уладаў і групы «Вагнэр», заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі 19 жніўня ў эфіры TVP Info.

Пра гэта піша BPN.

«Мы павінны памятаць, што гэта група наймітаў, якія бралі ўдзел у жорсткіх баях, зьверскіх забойствах ва Ўкраіне. Большая частка гэтай групы была завэрбаваная ў расейскіх турмах», — сказаў ён.

На думку Каміньскага, «гэтыя некалькі тысяч чалавек ня будуць выкарыстоўвацца ў якасьці інструктараў, як іх вызначае Лукашэнка, яны будуць ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць».

16 жніўня міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце анансавала сустрэчу прадстаўнікоў Польшчы і краін Балтыі, на якой будзе абмяркоўвацца пытаньне закрыцьця межаў зь Беларусьсю.

Паводле яе, перамовы пройдуць 28 жніўня.

Апоўначы 18 жніўня былі закрытыя літоўскія пункты пропуску Шумск(з беларускага боку — Лоша) і Цьверач (Відзы). Адпаведнае рашэньне Сейм прыняў у сувязі з магчымымі пагрозамі з боку наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр», якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG