Генэрал не паведаміў падрабязнасьцяў аб пляне, але зазначыў, што прынцыпы пераходу будуць вызначаны на працягу месяца ў выніку дыялёгу, які плянуе арганізаваць хунта.
Тчыані выступіў са зваротам да грамадзян на фоне візыту ў Ніамею лідэраў Эканамічнай супольнасьці краін Заходняй Афрыкі, куды ўваходзіць Нігер. 19 жніўня прадстаўнікі арганізацыі сустрэліся са зрынутым прэзыдэнтам Махамэдам Базумам. Згода хунты прыняць місію можна расцэньваць як гатоўнасьць да перамоваў, мяркуе Reuters.
На днях высокапастаўлены прадстаўнік згаданай афрыканскай групы краін паведаміў, што кантынгент хуткага рэагаваньня супольнасьці гатовы пачаць ваенную апэрацыю для зьвяржэньня хунты, але прыярытэтным названы мірны варыянт урэгуляваньня крызісу.
У канцы ліпеня ў Нігеры адбыўся вайсковы пераварот. Уладу ў краіне захапіла хунта на чале з Абдурахманам Тчыані. Прэзыдэнт Нігера Махамэд Базум быў арыштаваны. Путчысты прыгразілі, што пакараюць яго, калі будзе зробленая ўзброеная спроба вызваліць кіраўніка дзяржавы.
У пачатку жніўня Базум зьвярнуўся да ЗША і сусьветнай супольнасьці за дапамогай у аднаўленьні парадку ў краіне. Ён выказаў асьцярогу, што ў прычыны дзеяньняў мяцежнікаў увесь заходнеафрыканскі рэгіён Сахель «можа трапіць пад уплыў Расеі праз ПВК «Вагнэр».
Прыхільнікі перавароту ў Нігеры ня раз выходзілі на вуліцы з расейскімі сьцягамі. Пры гэтым Масква таксама афіцыйна асудзіла дзеяньні хунты.
ПВК «Вагнэр» прысутнічае ў шэрагу афрыканскіх краін, у прыватнасьці ў Малі мяжы зь Нігерам, дзе раней таксама адбыўся пераварот. Ваенная хунта Малі праводзіць прарасейскую палітыку.