Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Ядзерныя пагрозы будуць працягвацца да таго часу, пакуль злачынцы ўтрымліваюць уладу ў Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

«Беларускі дыктатар працягвае выступаць з безразважнымі ядзернымі пагрозамі», — заявіла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, камэнтуючы апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра прымяненьне ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі.

«Гэта дэманструе, што для бясьпекі Эўропы неабходна свабодная і дэмакратычная Беларусь. Беларусы хочуць жыць у міры са сваімі суседзямі, але падобныя пагрозы будуць працягвацца да таго часу, пакуль злачынцы ўтрымліваюць уладу з дапамогай страху і тэрору», — напісала палітык у «Твітары».

  • У інтэрвію прарасейскай украінскай журналістцы Дзіяне Панчанцы 16 жніўня Лукашэнка заявіў, што ў выпадку агрэсіі Беларусь «імгненна выкарыстае ядзерную зброю».
  • Паводле яго слоў, за Польшчай, Літвой і Латвіяй «NATO стаіць», «сілы несувымерныя». «Але мы нанясем для іх непрымальны ўдар, яны атрымаюць непрымальныя страты», — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе адказ на патэнцыйны напад краін Захаду.
  • У сярэдзіне чэрвеня Лукашэнка і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявілі, што частка тактычнай ядзернай зброі ўжо дастаўленая на беларускую тэрыторыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG