Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах на бела-чырвона-белай трубе ЦЭЦ улады намалявалі арнамэнт з афіцыйнага сьцягу


Труба ЦЭЦ у Баранавічах
Труба ЦЭЦ у Баранавічах

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом» публікуе здымкі трубы.

«Эўрапейскае радыё для Беларусі» цытуе тлумачэньне ў Інстаграме старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму: «Рыхтуемся да 17 верасьня — Дня народнага адзінства. Як думаеце, што здарылася з трубой ЦЭЦ? Працуюць альпіністы...».

Выданьне адзначае, што звычайна дымавыя трубы фарбуюць у інтэрнацыянальныя чырвоны і белы колеры ў адпаведнасьці з нормамі авіяцыйнай бясьпекі.

Гэта не першая труба ЦЭЦ, якую вырашылі перафарбаваць. У 2021 годзе ў Берасьці на бела-чырвона-белай трубе намалявалі афіцыйны сьцяг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG