У пачатку 2023 году Эўразьвяз узгадніў плян паставак боепрыпасаў Украіне на суму два мільярды эўра. Пакет дапамогі прадугледжвае як непасрэднае забесьпячэньне ўкраінскіх войскаў з наяўных у эўрапейскіх краін запасаў, так і замовы на вытворчасьць новых боепрыпасаў. Мэта пляну — на працягу году забясьпечыць Украіну мільёнам снарадаў. Такім чынам, Украіна атрымала пятую частку абяцанага ЭЗ мільёна снарадаў.
У адпаведнасьці зь першым этапам пляну, які дзейнічаў зь лютага да канца траўня, быў выдаткаваны адзін мільярд эўра для аплаты краінам ЭЗ прыкладна паловы кошту снарадаў, пастаўленых зь іх арсэналаў. Пры гэтым ажыцьцявіць пастаўкі ў прадугледжаным аб’ёме не ўдалося, адзначае France Press.
Дзяржавы Эўразьвязу вядуць перамовы з вытворцамі ўзбраеньняў аб сумесных кантрактах на вытворчасьць 155-мілімэтровых снарадаў і ракет для Ўкраіны.
Паводле зьвестак ЭЗ, краіны, якія ў яго ўваходзяць, з пачатку вайны Расеі супраць Украіны надалі Кіеву ваенна-тэхнічную дапамогу на суму ў 20 мільярдаў эўра. ЗША па стане на канец ліпеня выдзелілі Ўкраіне каля 44 мільярдаў даляраў.