Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве па абвінавачаньні ў «распальваньні варожасьці» будуць судзіць эколяга Ганну Скрыган — праваабаронцы


Ганна Скрыган
Ганна Скрыган

У Магілёве па абвінавачаньні ў «распальваньні варожасьці» будуць судзіць вядомага эколяга Ганну Скрыган. Суд пройдзе 21 жніўня ў закрытым рэжыме.

Пра гэта паведамляе праваабарончы праект MAYDAY, які атрымаў пацьвярджэньне гэтай інфармацыі са сваіх крыніц.

Раней стала вядома аб тым, што Магілёўскі абласны суд 21 жніўня заплянаваў закрытае судовае пасяджэньне над Ганнай Скрыган. Яе абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або розьні» (арт. 130 КК).

Закрыты судовы працэс заплянаваны на 10.30, судзьдзёй выступіць Ірына Цяплова, якая ўжо выносіла палітычна-матываваныя прысуды.

Акалічнасьці крымінальнай справы і падрабязнасьці затрыманьня Ганны Скрыган праваабаронцам невядомыя.

Паводле стану на сьнежань 2021 году Скрыган працавала ў Цюменскім дзяржаўным унівэрсытэце, апошняя згадка ў інтэрнэце пра актыўнасьць вучонай датуецца 2022 годам (у расейскім вучонымі).

  • Ганна Скрыган — кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзяленьня міжнароднага аб’яднаньня «Экапраект». Яна рэгулярна ўдзельнічала ў навуковых канфэрэнцыях, зьвязаных з экалёгіяй і урбаністыкай, неаднаразова выступала экспэртам падчас ток-шоу Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў. У Беларуска-расейскім унівэрсытэце ў розны час яна была дацэнтам катэдры бясьпекі жыцьцядзейнасьці, а таксама загадчыкам катэдры аўтамабільных дарог.

У пачатку жніўня стала вядома, што арыштавалі загадчыцу катэдры магілёўскага ўнівэрсытэту Натальлю Мартусевіч, якая амаль 20 гадоў адпрацавала ў ВНУ, мае вучоную ступень.

Сьледчы камітэт Беларусі сьцьвярджае, што ў сакавіку–красавіку 2022 году 47-гадовая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы нібыта неаднаразова разьмяшчала публікацыі, дзе «заклікала да дзеяньняў, зьвязаных з гвалтам», піша «Вясна». Ідзецца ў тым ліку пра расейскіх вайскоўцаў, якія напалі на Ўкраіну. Ёй выставілі абвінавачаньне паводле арт. 130 КК (распальваньне варожасьці).

  • Натальля Мартусевіч скончыла біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў спэцыяльнасьці «фізіялёгія».
  • Прымусовае відэа з сучонай зьявілася ў сакавіку на прапагандысцкім канале сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG